Геранены                                                   сайт местечка

 

   Геранёны — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 22 км ад Іўя, 135 км ад Гродна, 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя. Герб Геранён атрыманы 25 мая 1792 года: у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мячом. Адкуль пайшла назва Геранёны? Першая версія: назва паходзіць ад жаночых імен Гера і Нона. Другая версія: назва ўзнікла ад літоўскага слова "gегаі" ("герай") — добра. А супрацоўнік Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь К. Карнялюк сцвярджае: назва пайшла ад слова "гораноны", што азначае "нагрэты". Так калісьці называлі тут нагрэты метал у спецыяльных печах для апальвання керамічных вырабаў. А горанам называлі яшчэ і ніжнюю частку кавальскай печы, дзе згарала паліва. Літара"о" змянілся на"е" пад уплывам літоўскай мовы.Так у назвах і замацаваліся рамёслы нашых продкаў.

Уся ранняя гісторыя Геранёнаў звязана з родам Гаштольдаў. У XV ст. Гаштольды стаялі на самым версе феадальнай піраміды Вялікага княства Літоўскага. Ян (Івашка) Гаштольд быў сярод бліжэйшых паплечнікаў Вітаўта ў барацьбе за аднаўленне суверэннасці ВКЛ насля Крэўскай уніі. Энергічны характар і палітычныя ідэі Яна Гаштольда пераняў ягоўнук Альбрэхт(Ольбрахт, Вайцех) — не толькі самы вядомы прадстаўнік роду, але і найбольш знакаміты палітычны дзеяч 1-й паловы XVI стагоддзя. Пры ім быў пабудаваны Геранёнскі замак — адно з магутных фарціфікацыйных збудаванняў сярэднявечча. Пры замку у 1519 годзе князь Альбрэхт Гаштольд пабудаваў касцёл.

У 1576 г. ў Геранёнах адбылося некалькі з'ездаў (сеймаў) шляхты і магнатаў, на якіх абмяркоўваліся кандыдатуры на прастол Рэчы Паспалітай. Па некаторых дадзеных, магдэбургскае права Геранёны атрымаліў 30-я гады XVII стагоддзя. У 1670 г. гетман Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Пац аддаў Геранёнскае і Ліпнішскае староствы разам з некаторымі фальваркамі і палацам на Антакалі каля Вільні на ўтрыманне дзяржаўнай артылерыі.

У 1687 г. Геранёнскі замак быў моцна разбураны, але нават у 1765 г. у ім засталася парахоўня з шасцю ступамі для таўчэння сялітры, з якой выраблялі порах. У часы Вялікага княства Літоўскага Геранёны лічыліся ў складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. 3 1795 г. далучаны да расійскай імперыі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Геранёны атрымаў фаварыт Кацярыны II канцлер А. Безбародка, які ў хуткім часе прадаў яго. На працягу XIX ст. Геранёны пераходзілі ў рукі розных уладальнікаў. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з Савецкай лічыліся ў Іўеўскім раёне Баранавіцкай вобласці. Сёння Геранёны — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр калгаса імя У. А. Баўма. Калгас аб'ядноўвае 19 вёсак Геранёнскага сельскага Савета.

Продолжение

 


Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2003 г., август, 15 число.

На главную
История
Костел
Замок
Люди
Местечки
Фотоархив
Форум

 
  Яндекс.Метрика